Барыс Рыгоравіч Галёркін
Барыс Рыгоравіч Галёркін | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1871[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 1945[3] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, інжынер у цывільным будаўніцтве |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук, доктар навук |
Навуковае званне | акадэмік АН СССР |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | В. Л. Кірпічоў |
Вядомыя вучні | С. А. Шусцікаў |
Вядомы як | аўтар метаду канчатковых элементаў |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барыс Рыгоравіч Галёркін (20 лютага (4 сакавіка) 1871, Полацк — 12 ліпеня 1945, Ленінград) — расійскі і савецкі механік і матэматык (найбольш вядомы сваімі вынікамі ў галіне тэорыі пругкасці); акадэмік АН СССР (1935; член-карэспандэнт з 1928 года), інжынер-генерал-лейтэнант (1942), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1934)[7].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў яўрэйскай рамеснай сям’і. Ужо з 12 гадоў падпрацоўваў перапіскай папер у сіроцкім судзе (верагодна, у той час у яго і выпрацаваўся прыгожы дробны почырк).
Курс гімназіі здаў экстэрнам (у Мінску ў 1893 годзе ва ўзросце 22 гадоў) — вочна вучыцца не атрымалася з-за таго, што бацька трымаўся вельмі нацыяналістычных поглядаў і забараняў яму вучыць рускую мову. У тым жа годзе паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Падчас вучобы там падпрацоўваў прыватнымі ўрокамі па матэматыцы і старажытнаяўрэйскай мове[8]. Як і многія іншыя студэнты-тэхнолагі, ён апынуўся ўцягнутым у палітычнае жыццё, увайшоў у сацыял-дэмакратычны гурток. У год заканчэння інстытута (1899) ён стаў членам РСДРП.
У 1899 годзе скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут[7] і пачаў працаваць на Харкаўскім заводзе Рускага паравозабудаўнічага і механічнага таварыства .
У 1903 годзе ён — інжынер на лініі Кітайска-Усходняй чыгункі, якая будуецца, праз паўгода — загадчык тэхаддзела Паўночнага механічнага і кацельнага завода ў Санкт-Пецярбургу.
У 1906 Б. Р. Галёркін становіцца членам Пецярбургскага Камітэта РСДРП і становіцца прафесійным рэвалюцыянерам (нідзе не служыць).
У 1906 годзе быў арыштаваны і за ўдзел у рэвалюцыйным руху асуджаны на 1,5 гады зняволення. Прысуд апынуўся дзіўна мяккім, калі ўлічыць, што пры арышце некаторыя камітэтчыкі адстрэльваліся.
У заключэнні напісаў першую сваю навуковую працу «Тэорыя падоўжнага выгібу і ўжыванне яе да разліку канструкцый» (апублікавана ў 1909).
З 1909 года пачаў працаваць выкладчыкам у Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. У 1920 годзе абраны загадчыкам кафедры будаўнічай механікі і тэорыі пругкасці на механічным факультэце[7]. У 1924—1929 гадах выкладаў таксама ў ЛДУ.
У 1934 годзе атрымаў дзве вучоныя ступені: доктара тэхнічных навук і доктара матэматыкі, а таксама званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі РСФСР.
У 1939 годзе пагадзіўся ўзначаліць кафедру будаўнічай механікі Ваеннага інжынерна-тэхнічнага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу. Удзельнічаў у абароне Ленінграда.
Кансультаваў праектаванне і будаўніцтва буйных гідраэлектрастанцый (Волхаўская ГЭС , Днепрагэс і інш.) і цеплаэлектрастанцый ў СССР[7]. Па завяршэнні будаўніцтва Днепрагэс (1932) Б. Р. Галёркін — член Урадавай камісіі па яго прыёмцы. У 1936 ён быў прызначаны старшынёй камісіі па экспертызе праекта канструкцыі Палаца Саветаў у Маскве .
Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені 1942 года[7]. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна.
Памёр 12 ліпеня 1945 года. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак Санкт-Пецярбурга
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па будаўнічай механіцы і тэорыі пругкасці[7].
Барыс Галёркін распрацаваў метады рашэння дыферэнцыяльных раўнанняў тэорыі пругкасці: яго імем названы метад канчатковых элементаў матэматычнага аналізу, які ўжываецца для колькаснага і аналітычнага рашэння дыферэнцыяльных ўраўненняў у прыватных вытворных .
Адзін са стваральнікаў тэорыі выгібу пласцінак.
Метады Галёркіна ўключаюць у сябе:
- уласна метад Галёркіна , або метад Бубнова — Галёркіна,
- метад Пятрова — Галёркіна .
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Собр. соч. Т. 1-2. — М., 1952-53.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Б. Р. Галёркіна названы астэроід
Зноскі
- ↑ http://isaran.ru/?q=ru/person&guid=7296B3D9-9610-15C5-0031-737A76B693CD
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Галёркин Борис Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Галёркин Борис Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ И. Б. Галеркин, Борис Григорьевич // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1910. — Т. 6. — С. 75.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б в г д е Галёркин Борис Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 134. — 737 с.
- ↑ А. П. Филин Очерки об ученых-механиках. М.: Издательский дом Стратегия, 2007. 784 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 2: Усвея — Яшын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Галёркин Борис Григорьевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Барыса Рыгоравіча Галёркіна на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Памерлі 12 ліпеня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
- Дактары тэхнічных навук
- Дактары навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (да 1917 года)
- Выпускнікі СПбДПУ
- Члены РСДРП
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Расіі
- Матэматыкі СССР
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
- Выкладчыкі Першаснага Інжынернага ВНУ Расіі